Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Сак 2022

Першы намеснік кіраўніка МЗС Беларусі абмеркаваў з паслом Уганды фарміраванне дагаворна-прававой базы

Першы намеснік кіраўніка МЗС Беларусі абмеркаваў з паслом Уганды фарміраванне дагаворна-прававой базы

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Уганда ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Джонсанам Олва ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Сяргей Алейнік у пазітыўным рэчышчы ацаніў уклад пасла ў развіццё беларуска-ўгандыйскага супрацоўніцтва. Была дасягнута дамоўленасць аб далейшым нарошчванні ўзаемадзеяння паміж дзвюма дзяржавамі ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах", - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў.

Акрамя таго, на сустрэчы былі абмеркаваны пытанні фарміравання дагаворна-прававой базы ўзаемаадносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Уганда.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі