Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Лют 2018

Перадвыбарная агітацыя на мясцовых выбарах у Беларусі мадэрнізуецца - Ярмошына

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перадвыбарная агітацыя на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання мадэрнізавалася ў параўнанні з кампаніяй 2014 года. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У безальтэрнатыўных акругах аб актыўнай агітацыі гаварыць складана. Але, напрыклад, у Мінску, дзе канкурэнцыя высокая і кандыдаты ствараюць выбарчыя фонды, за свае грошы заказваюць рэкламную прадукцыю, сітуацыя складваецца інакш. "У параўнанні з тым, што было раней, магу сказаць, што працэс мадэрнізуецца, кандыдаты становяцца больш актыўнымі", - адзначыла Лідзія Ярмошына. Яна таксама звярнула ўвагу на даволі вялікую колькасць пікетаў.

Што датычыцца скаргаў, то яны ад удзельнікаў перадвыбарнай гонкі паступаюць, але практычна ўсе пасля разгляду прызнаюцца неабгрунтаванымі, сказала кіраўнік ЦВК.

Лідзія Ярмошына сустрэлася сёння з прадстаўнікамі ўчастковых камісій Цэнтральнага раёна сталіцы, прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнцкім актывам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, што датычацца арганізацыі правядзення выбараў. Адбылася прэзентацыя абсталявання ўчасткаў для галасавання. Удзельнікі сустрэчы змаглі задаць найбольш актуальныя пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе выбарчай кампаніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі