Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Ліс 2015

Перад Дзяржкамваенпрамам стаіць задача паставіць у беларускую армію больш дасканалыя ракетныя комплексы ў 2016-2017 гадах

3 лістапада, Дзяржынскі раён /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Перад Дзяржкамваенпрамам стаіць задача паставіць у беларускую армію больш дасканалыя ракетныя комплексы ў 2016-2017 гадах. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў па выніках наведвання Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам завода дакладнай электрамеханікі ў Дзяржынскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання шматпрофільнага ўніверсальнага цэха завода азнаёміўся, у прыватнасці, з ходам работ па лакалізацыі вытворчасці ракет рэактыўнай сістэмы залпавага агню.

Сяргей Гурулёў адзначыў, што кіраўніком дзяржавы вызначана задача паставіць у беларускую армію больш дасканалыя ракетныя комплексы ў 2016-2017 гадах, і "мы за гэту работу бяромся".

Прэзідэнту было даложана аб выкананні яго даручэнняў па стварэнні айчыннага ракетабудавання і аснашчэння Узброеных Сіл сучаснай ракетнай тэхнікай.

Паводле слоў Сяргея Гурулёва, сёння кіраўніком дзяржавы была праведзена праверка выкананага. Дзяржкамваенпрам і арганізацыі, якія працуюць над стварэннем ракетнай сістэмы залпавага агню далёкасцю 200 км, зрабілі дастойную справаздачу. Створаны цэлы комплекс, навуковы і вытворчы, для работы ў гэтым напрамку. "Усё сучаснае, пачынаючы ад гаспадарчых пабудоў да камунікацый і абсталявання, падабраны абучаныя людзі. Яны, як было даложана, паверылі ў сябе, паверылі ў свае магчымасці. Мы рухаемся далей", - падкрэсліў старшыня Дзяржкамваенпрама.

Акрамя таго, у час наведвання завода Прэзідэнту было даложана аб вытворчай структуры, фінансава-гаспадарчай дзейнасці і перспектывах прадпрыемства. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся таксама з тэхнікай ракет рэактыўнай сітэмы залпавага агню "Паланэз" і абсталяваннем для выпрабавання ракетных рухавікоў на пляцоўцы паказу ўзбраенняў, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. У прыватнасці, кіраўніку дзяржавы былі прадстаўлены баявая машына, якая транспартуе камплекты пускавых кантэйнераў, транспартна-зараджальная машына, прызначаная для іх пагрузкі, разгрузкі і перавозкі, і машына баявога кіравання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі