Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Крс 2020

Пазачарговы Еўразійскі міжурадавы савет пройдзе 23 красавіка

Пазачарговы Еўразійскі міжурадавы савет пройдзе 23 красавіка
Фота з архiва

21 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністры краін ЕАЭС 23 красавіка разгледзяць праект cтратэгіі развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

"Пазачарговае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе 23 красавіка ў фармаце відэаканферэнцыі, - адзначылі ў ЕЭК. - Плануецца разгледзець некаторыя пытанні стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года".

Напярэдадні, 20 красавіка, адбылася рабочая нарада ў фармаце відэаканферэнцыі членаў Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі па ўзгадненні некаторых пытанняў праекта стратэгічных напрамкаў. Віцэ-прэм'ерам краін ЕАЭС удалося рушыць наперад па трох з чатырох пытанняў, якія засталіся няўзгодненымі. У прыватнасці, гэта датычыцца прапрацоўкі мэтазгоднасці лібералізацыі міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў для паглыблення супрацоўніцтва ў сферы транспарту, фарміравання гібкіх механізмаў мэтавага садзейнічання эканамічнаму развіццю краін саюза, а таксама пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва ў ахове здароўя.

Пакуль нявырашаным застаецца пытанне тарыфаўтварэння на паслугі па транспарціроўцы газу на агульным рынку газу ЕАЭС. "Яго плануецца дадаткова абмеркаваць на рабочай нарадзе членаў Савета ЕЭК 22 красавіка, а потым вынесці на пазачарговае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета", - праінфармавалі ў ЕЭК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі