Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Снж 2015

Патрыярх Ірыней удзячны Беларусі за падтрымку Сербіі

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сакратар Патрыярха Сербскага Ірынея Дзеян Накіч сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем ад імя кіраўніка Сербскай праваслаўнай царквы падзякаваў Беларусі за падтрымку Сербіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"Дзеян Накіч перадаў асабістае пасланне Патрыярха Сербскага ў адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, падзякаваў ад імя кіраўніка Сербскай праваслаўнай царквы за падтрымку Сербіі, у тым ліку за пазіцыю Беларусі па захаванні сербскіх святынь", - адзначылі ў МЗС.

На сустрэчы, у якой таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Беларусі Велька Кавачавіч, абмяркоўвалася развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах. Акрамя таго, бакі закранулі ўзаемадзеянне дзвюх краін у міжнародных арганізацыях, уключаючы ЮНЕСКА.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі