Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Mar 2022

"Патрэбна спагнанне!" Лукашэнка збірае нараду па выніках зімовай Алімпіяды


Фото из архива

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікі ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях і перспектывы развіцця зімовых відаў спорту ў Беларусі разгледзяць на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе БЕЛТА.

Гэту размову з чыноўнікамі і спартыўнымі дзеячамі кіраўнік дзяржавы анансаваў яшчэ 26 лютага, наведваючы рэспубліканскія спаборніцтвы сярод юнакоў і моладзі па біятлоне і лыжных гонках на прызы Прэзідэнта Беларусі. Тады ж ён выказаўся наконт вынікаў праведзеных нядаўна зімовых Алімпійскіх гульняў.

"Зусім нядаўна закончылася зімовая Алімпіяда. І гэта Алімпіяда, калі шчыра, мала радасці падарыла беларускаму народу. Мы нямала зрабілі, каб нашы спартсмены дастойна выступілі на спаборніцтвах у Пекіне. І калі мы задавалі пытанні спартсменам, чаго не хапае, усяго хапала. У выніку маем тое, што маем. У бліжэйшы час у рабочым парадку, у тым ліку і па выніках гэтых спаборніцтваў, адказныя чыноўнікі, Мінспорт і ўрад даложаць мне, як яны распарадзіліся тымі сродкамі, якія былі ім выдзелены. Няхай невялікія, але, здаецца, усяго хапала. І чаму так блякла мы выглядалі. Думаю, што няма дастойнай канкурэнцыі", - сказаў Прэзідэнт.

Ён лічыць, што ў Беларусі ёсць усё, каб спартсмены заваёўвалі алімпійскія медалі, але няма адказнасці за расходаванне выдзеленых сродкаў. "Чаго ў нас не хапае для трэніровак і падрыхтоўкі, каб заваёўваць медалі? Усё ёсць, выдатная база: зімовая, школы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта значыць у нас ёсць усё. І спартсмены талковыя, могуць працаваць з дзеткамі, ёсць і сівавалосыя трэнеры. Але няма адказнасці за тыя грошы, якія ўкладвае дзяржава".

"Крыху, прабачце, сталі нахабнымі і спартсмены, і трэнеры. Ні адзін у Нарвегіі або нават у Расіі не застаўся б пасля гэтага (няўдалага выступлення на Алімпіядзе. - Заўвага БЕЛТА). Нават у багатай Нарвегіі, дзе вялікая колькасць грошай ад нафты. Тое ж самае і ў Расіі. Пра Амерыку і гаварыць няма чаго: праваліўся на першых спаборніцтвах - выкінулі б трэнера. А на наступных спаборніцтвах не паказаў вынік - дні спартсмена былі б злічаны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт лічыць, што ў гэтым плане патрэбна спагнанне: "Я ў цябе ўклаў, я табе дапамог як дзяржава - дайце аддачу. Не даяце - сыходзьце. Гэта значыць трэба, каб была сістэма. Яна, нібыта, ёсць, як мне дакладваюць, але яна не спрацавала. І патрэбна вельмі строгае спагнанне".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі