28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў не выключыў новыя візіты спецпасланніка ЗША Джона Коўла ў Беларусь. Аб гэтым дыпламат заявіў журналістам па выніках даклада кіраўніку дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Валянцін Рыбакоў адзначыў, што рэгулярна праводзіць сустрэчы са спецпасланнікам ЗША Джонам Коўлам, які з'яўляецца перагаворшчыкам з амерыканскага боку на беларускім трэку. "Мы абмяркоўваем пытанні, якія можам вырашыць у нашых двухбаковых адносінах, наступныя захады, якія абодва бакі могуць і павінны зрабіць пасля яго папярэдняга візіту (у Мінск. - Заўвага БЕЛТА). Магчыма, размова пойдзе аб якіх-небудзь наступных візітах. Я цяпер не буду агучваць канкрэтныя рэчы або даты", - сказаў пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН.