Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Жнв 2015

Пасольства Пакістана адкрыецца ў Беларусі да канца года

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Пакістана адкрыецца ў Беларусі да канца года. Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік упраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Грынкевіч, які прымае сёння ўдзел у пасяджэнні беларуска-пакістанскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Візіт Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан у гэтым годзе даў магутны імпульс развіццю двухбаковых адносін па ўсіх напрамках. Дынаміка супрацоўніцтва краін даволі высокая, і ў гэтым годзе адкрыецца пасольства Пакістана ў Беларусі", - расказаў Андрэй Грынкевіч. Ён нагадаў, што пасольства Беларусі ў Пакістане было адкрыта ў лістападзе мінулага года.

Гаворачы аб пашырэнні супрацоўніцтва паміж краінамі, Андрэй Грынкевіч адзначыў, што Пакістан для Беларусі з'яўляецца вельмі перспектыўным рынкам. "Гэта краіна займае шостае месца ў свеце па колькасці насельніцтва, гэта чацвёрты ў свеце вытворца збожжа і пяты вытворца малака. Пакістан - вялікая краіна, безумоўна, на яе рынку могуць быць рэалізаваны многія віды беларускіх тавараў", - лічыць ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі