Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Лют 2015

Пасольства Латвіі ў Мінску афіцыйна стала кантактным пасольствам НАТА ў Беларусі

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Латвіі ў Мінску афіцыйна стала кантактным пасольствам НАТА ў Беларусі, паведаміў карэспандэнт БЕЛТА з афіцыйнай цырымоніі ў пасольстве.

Адпаведныя абавязкі пасольства выконвала з 1 студзеня 2015 года, але сёння пасол Латвіі ў Беларусі Міхаілс Папкоўс афіцыйна пераняў адказнасць ад эстонскага калегі Майта Марцінсана. Мандат кантактнага пасольства будзе дзейнічаць два гады - да 31 снежня 2016 года.

"Кантактнае пасольства НАТА - гэта не дыпламатычная місія. Наша галоўная задача - знаёміць беларусаў з мэтамі і дзейнасцю НАТА, асвятляць палітыку арганізацыі, а таксама ствараць і ўмацоўваць кантакты ў вашай краіне. Акрамя таго, мы будзем дапамагаць афіцыйным дэлегацыям НАТА, якія прыбываюць у Беларусь, уладкоўвацца тут на час візіту", - сказаў Міхаілс Папкоўс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі