Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Feb 2015

Пасольства Беларусі актывізуе работу па ўстанаўленні міжрэгіянальных сувязей - Латушка

13 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасольства Беларусі разглядае ў ліку прыярытэтных напрамкаў беларуска-французскага супрацоўніцтва развіццё сувязей з рэгіёнамі і гарадамі Францыі. Гэта адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, выступаючы сёння на першым пасяджэнні сумеснай беларуска-французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат акцэнтаваў увагу на важнасці ўзаемнага прадстаўлення ў рэгіёнах магчымасцей супрацоўніцтва Беларусі і Францыі. Паводле яго слоў, пацвярджэннем эфектыўнасці гэтай работы з'яўляецца правядзенне I Беларуска-французскага бізнес-форуму, у якім прынялі ўдзел каля 50 французскіх прадпрымальнікаў з 30 гарадоў Францыі.

"Актыўны інтарэс рэгіянальнага французскага бізнесу да нашай краіны з'явіўся вынікам у тым ліку правядзення пасольствам Беларусі ў Францыі на працягу апошніх двух гадоў 18 прэзентацый Беларусі ў рэгіёнах Францыі", - адзначыў Павел Латушка. Прэзентацыі, прысвечаныя магчымасцям гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, прайшлі ў многіх французскіх гарадах. Іх наведалі больш як 450 французскіх бізнесменаў.

"Наступным важным напрамкам міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з'яўляецца ўстанаўленне пабрацімскіх і партнёрскіх сувязей паміж рэгіёнамі Беларусі і Францыі. У Беларусі добры вопыт міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з суседнімі краінамі, і мы ўпэўнены, што ён можа быць карысны для беларуска-французскіх адносін", - сказаў пасол. У якасці прыкладу ён назваў 35-гадовае плённае супрацоўніцтва паміж беларускім Гомелем і французскім Клермон-Феранам, а таксама ўстаноўленыя на працягу 2013-2014 гадоў актыўныя кантакты паміж двума Брэстамі. Развіваюцца адносіны паміж Бабруйскам і Сяйно. "Мы спадзяёмся на аднаўленне плённага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Ліёнам, Гроднам і Ліможам. У бліжэйшых планах падпісанне пагаднення паміж Партызанскім раёнам Мінска і горадам Туркуэнам", - расказаў дыпламат.

На яго думку, яшчэ адзін важны напрамак рэгіянальнага супрацоўніцтва - удзел у рэгіянальных выстаўках, актывізацыя дзейнасці грамадскіх асацыяцый. У 2014 годзе створаны Франка-беларускі дзелавы клуб, адкрыта яго прадстаўніцтва ў Мінску. Магчыма, што ў перспектыве клуб будзе ператвораны ў беларуска-французскую гандлёва-прамысловую палату.

У 2014 годзе ў Тулузе створана асацыяцыя "Беларусь-Поўдзень-Пірэнеі", якая пачала сваю дзейнасць прэзентацыяй эканомікі Беларусі з удзелам 26 кампаній рэгіёна Поўдзень-Пірэнеі. Актыўна садзейнічае эканамічным кантактам і асацыяцыя "Францыя-Беларусь" у рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале.

Як лічыць пасол, важны фактар садзейнічання міжрэгіянальным кантактам - заснаванне ганаровых консульстваў. У 2014 годзе адкрыта ганаровае консульства Францыі ў Брэсце. Беларускі бок зацікаўлены заснаваць ганаровыя консульствы ў такіх буйнейшых гарадах Францыі, як Ліён, Тулуза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі