3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі адкрыецца ў Славакіі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы плануецца адкрыць да 1 верасня 2026 года.
Аднаўленне пастаяннай дыпламатычнай прысутнасці Беларусі ў Славакіі дасць магчымасць значна павысіць эфектыўнасць работы па развіцці палітычных, гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязей, практычным вывучэнні магчымасцей прамысловай кааперацыі і сумесным асваенні новых рынкаў.