Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Лют 2021

Пасол Узбекістана ўпэўнены ў добрых перспектывах супрацоўніцтва з Беларуссю

Пасол Узбекістана ўпэўнены ў добрых перспектывах супрацоўніцтва з Беларуссю

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан маюць добрыя перспектывы супрацоўніцтва. Гэта падкрэсліў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Насірджан Юсупаў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам з нагоды завяршэння сваёй дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за высокую ацэнку сваёй дзейнасці. "Тры гады хутка праляцелі. Нам удалося чагосьці дасягнуць, стварыць зачын для перспектывы", - сказаў пасол.

Ён асабліва адзначыў важнасць дружалюбных адносін кіраўнікоў дзвюх дзяржаў у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва.

Насірджан Юсупаў падкрэсліў: Аляксандр Лукашэнка вельмі добра ахарактарызаваў сітуацыю ва Узбекістане і ролю ўзбекскага лідара ў вырашэнні няпростых задач на сучасным этапе развіцця гэтай краіны. "Калі мяне запрасілі на пасаду пасла ў Беларусі, з аднаго боку, было хваляванне, а з іншага боку, я ацаніў гэта як вялікі давер і гонар - прадстаўляць сваю дзяржаву ў такой цудоўнай краіне, якой з'яўляецца Беларусь", - сказаў дыпламат.

Ён звярнуў увагу на тое, што да назначэння на пасаду пасла быў у Беларусі толькі праездам. А прапрацаваўшы тут амаль тры гады, дыпламат пакідае нашу краіну з самымі добрымі і цёплымі пачуццямі да яе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі