Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Лют 2023

Пасол Сірыі падзякаваў Беларусі за адпраўку медыкаў для дапамогі пацярпелым ад землетрасення

Пасол Сірыі падзякаваў Беларусі за адпраўку медыкаў для дапамогі пацярпелым ад землетрасення
Фота з архiва

14 лютага, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларусь - дружалюбная Сірыі краіна, якая, нягледзячы на санкцыі, аказвае дапамогу сірыйскаму народу ў ліквідацыі наступстваў разбуральнага землетрасення. Аб гэтым журналістам расказаў пасол Сірыі ў Беларусі Махамад аль-Умрані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас вельмі сур'ёзныя праблемы пасля землетрасення. Ёсць добры выраз: прыяцеля ў няшчасці пазнаеш. І Беларусь сапраўды дружалюбная нам краіна. З самых першых хвілін пасля землетрасення ваша краіна вельмі падтрымлівала нас. Мы атрымалі спачуванні ад Прэзідэнта Беларусі, пасля чаго нам патэлефанавалі з вашага ўрада, каб аказаць гуманітарную дапамогу. На жаль, на Сірыю наклалі санкцыі, а гэта значыць, што многія краіны не могуць або баяцца нам дапамагчы", - сказаў Махамад аль-Умрані.

На шчасце, Беларусь не баіцца санкцый і дапамагае Сірыі на працягу многіх гадоў, дадаў пасол. З 2015 года з Беларусі ў Сірыю адпраўлена некалькі гуманітарных грузаў. Акрамя таго, беларускі бок штогод прымае на аздараўленне сірыйскіх дзяцей. "Два дні таму мы атрымалі гуманітарную дапамогу, і сёння да нас высылаюць беларускіх ваенных урачоў, якіх мы вельмі чакаем. Я хацеў бы падзякаваць ураду Беларусі, усяму народу і, вядома, беларускаму Прэзідэнту", - сказаў на заканчэнне Махамад аль-Умрані.

Як паведамлялася раней, у Сірыю адправіліся 45 ваенных медыкаў для аказання гуманітарнай і медыцынскай дапамогі пацярпелым ад разбуральнага землетрасення. Беларусаў даставіць расійскі борт Іл-76МД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі