Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Жнв 2015

Пасол Пакістана Масуд Раджы ўручыў копіі даверчых грамат у МЗС Беларусі

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Беларусі Масуд Раджы ўручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Беларусі Валянціну Рыбакову. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмяняліся думкамі па шырокім коле пытанняў беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва. У прыватнасці, абмеркаваны пытанні адкрыцця пасольства Пакістана ў Беларусі, правядзення сумесных мерапрыемстваў на вышэйшым і высокім узроўнях у 2015 годзе. Валянцін Рыбакоў і Масуд Раджы разгледзелі таксама напрамкі пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння ў розных сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі