Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Стд 2021

Пасол Беларусі ўсклаў вянок да мемарыяла пад Іерусалімам ахвярам яўрэйскіх гета ў Беларусі

Пасол Беларусі ўсклаў вянок да мемарыяла пад Іерусалімам ахвярам яўрэйскіх гета ў Беларусі
Фота з архiва

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Ізраілі 27 студзеня прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня памяці ахвяр халакосту, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Ізраілі.

"У гаі памяці "Яр а-Кдушым" пад Іерусалімам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ізраілі Яўген Вараб'ёў усклаў вянок да мемарыяла ахвярам яўрэйскіх гета ў Беларусі, знішчаных нацыстамі ў час Вялікай Айчыннай вайны, - гаворыцца ў паведамленні пасольства. - Наведванне гэтага месца, што захоўвае капсулы з зямлёй з Мінскага гета і іншых месцаў масавага знішчэння ў Беларусі яўрэяў, з'яўляецца адной з галоўных традыцый беларускіх дыпламатаў і многіх суайчыннікаў, якія жывуць у Ізраілі, у памяць аб ахвярах нацыстаў".

У гэты ж дзень беларускія дыпламаты разам з прадстаўнікамі дыпмісій Расіі, Казахстана, Малдовы, Узбекістана, МЗС Ізраіля і муніцыпальных улад усклалі вянок да мемарыяла "Свечка памяці" ў Іерусаліме", які прысвечаны подзвігу гераічных абаронцаў і жыхароў блакаднага Ленінграда.

Пасол Беларусі таксама прыняў удзел у відэаканферэнцыях, арганізаваных пад эгідай МЗС Ізраіля і мемарыяльнага комплексу гісторыі халакосту "Яд Вашэм".

Напярэдадні, 26 студзеня, у рамках урачыстай відэацырымоніі запальвання свечак, арганізаванай МЗС Ізраіля для кіраўнікоў замежных місій, пасол Беларусі запаліў свечкі з імёнамі ахвяр халакосту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі