Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Крс 2022

Пасол Беларусі ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Дамініканскай Рэспублікі

Пасол Беларусі ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Дамініканскай Рэспублікі
Фота з архiва

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі ў анлайн-фармаце ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Дамініканскай Рэспублікі Раберта Альварэсу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Падчас праведзенай гутаркі бакі падкрэслілі станоўчую дынаміку развіцця гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Дамініканскай Рэспублікі. Асабліва адзначана, што стварэнне адпаведнай дагаворна-прававой базы, наладжванне дыялогу паміж гандлёва-прамысловымі палатамі і ўзаемны абмен візітамі дзелавых дэлегацый будуць садзейнічаць далейшаму росту беларуска-дамініканскага тавараабароту.

Павіншаваўшы пасла Беларусі з назначэннем, Раберта Альварэс выказаў надзею на плённае супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў у самых розных сферах.

Валерый Бараноўскі з'яўляецца Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кубе, а таксама па сумяшчальніцтве ў Дамініканскай Рэспубліцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі