У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Сак 2019

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Польшчы

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Польшчы
Фота беларускай дыпмісіі ў Варшаве

21 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў 20 сакавіка ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі ў Варшаве.

У час афіцыйнай цырымоніі бакі адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у паступальным развіцці беларуска-польскага супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў з акцэнтам на ўмацаванне гандлёва-эканамічных сувязей.

У той жа дзень Уладзімір Чушаў усклаў вянок да Магілы Невядомага Салдата ў Варшаве.

Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Польшчай развіваецца па ўсіх напрамках. У 2018 годзе вартасны аб'ём беларуска-польскага тавараабароту склаў больш за $2,5 млрд. Аб'ём беларускага экспарту ў Польшчу дасягнуў больш за $1,3 млрд (124 працэнты), імпарту з Польшчы - амаль $1,2 млрд (90,1 працэнта). Дадатнае сальда склала $138,2 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс