21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бразіліі Андрэй Андрэеў уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Луісу Інасіу Лула да Сілва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У ходзе размовы пасол Беларусі падкрэсліў дружалюбны характар двухбаковых адносін.
Дыпламат таксама выказаў зацікаўленасць у далейшым развіцці міждзяржаўнага дыялогу і пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Ён запэўніў у гатоўнасці да далейшай сумеснай работы па выбудоўванні справядлівага шматпалярнага свету.