11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Ігар Белы ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту ААЭ шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі.
"У час урачыстай цырымоніі адбылася кароткая размова з прэзідэнтам ААЭ, у час якой шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян адзначыў дружалюбны і даверны характар адносін з Беларуссю, пажадаўшы Ігару Беламу паспяховай работы, і запэўніў, што акажа ўсебаковую падтрымку ў яго дзейнасці", - расказалі ў пасольстве.
Бакі абмеркавалі графік маючых адбыцца кантактаў, бягучую сітуацыю ў рэгіёне, а таксама пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей.