Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Чэр 2015

Пасол Беларусі і прадстаўнік МЗС Азербайджана абмеркавалі пашырэнне міждзяржаўнага дыялогу

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасці пашырэння міждзяржаўнага дыялогу абмяркоўваліся на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Азербайджане Мікалая Пацкевіча з намеснікам міністра замежных спраў Азербайджана Халафам Халафавым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства Беларусі.

"Бакі абмеркавалі пытанні пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва, удзяліўшы асаблівую ўвагу інтэнсіфікацыі міждзяржаўнага дыялогу. Пасол Беларусі асабліва адзначыў узровень арганізацыі азербайджанскім бокам першых Еўрапейскіх гульняў і створаныя камфортныя ўмовы для спартсменаў, што дапамагаюць членам беларускай каманды дабівацца высокіх вынікаў", - адзначылі ў МЗС.

Першыя Еўрапейскія гульні праходзяць у Баку з 12 па 28 чэрвеня.

У 2014 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Азербайджанам склаў $330,8 млн. Асноўнымі беларускімі экспартнымі таварнымі пазіцыямі з'яўляліся: вырабы з дрэва, трактары, часткі і прыналежнасці для аўтамабіляў і трактароў, малако і малочныя прадукты, рухавікі, лекавыя сродкі, вырабы з чорных металаў. Беларусь імпартавала ў 2014 годзе з Азербайджана нафтапрадукты, вуглевадароды ацыклічныя, гліны, фруктовыя і агароднінныя сокі, палімеры этылену.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі