Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Снж 2022

Пасол: адносіны паміж Тэгеранам і Мінскам сёння на піку развіцця

Пасол: адносіны паміж Тэгеранам і Мінскам сёння на піку развіцця
Фота з архiва

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны паміж Тэгеранам і Мінскам сёння на піку развіцця, заявіў у эфіры тэлеканала АНТ Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саід Яры, паведамляе БЕЛТА.

Пасол нагадаў: Іран больш за 40 гадоў знаходзіцца пад санкцыямі. "Калектыўны Захад выкарыстоўвае санкцыі як інструмент разбурэння эканомікі. І гэта вельмі грубае парушэнне міжнародных норм", - сказаў Саід Яры.

Паводе яго слоў, санкцыі - сур'ёзнае выпрабаванне для краіны і народа. "Але менавіта ў гэты перыяд мы сталі намнога мацнейшыя, змаглі дасягнуць выдатных вынікаў у ядзернай энергетыцы, нанатэхналогіях, вывучэнні стваловых клетак і нават космасу", - адзначыў пасол.

"Наконт Ірана і Беларусі хачу сказаць, што мы павінны падтрымліваць адзін аднаго і разам змагацца супраць несправядлівых санкцый. Нядаўні візіт вашага прэм'ер-міністра ў Іран, а раней візіт міністра замежных спраў пацвярджаюць, што адносіны паміж Тэгеранам і Мінскам сёння на піку развіцця", - падкрэсліў Саід Яры.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі