У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Снж 2016

Паслы Беларусі і Манголіі абмеркавалі ў Маскве магчымасці актывізацыі міждзяржаўных кантактаў

2 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Манголіі ў Расіі Банзрагч Дэлгэрмаа сёння на сустрэчы ў Маскве абмеркавалі магчымасці актывізацыі беларуска-мангольскіх міждзяржаўных кантактаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

"Адбыўся абмен думкамі па шырокім спектры пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Манголіі, - адзначылі ў прэс-службе. - Бакі абмеркавалі магчымасці пашырэння і актывізацыі міждзяржаўных, у тым ліку гандлёвых і інвестыцыйных, кантактаў праз абмен візітамі, правядзенне кансультацый паміж МЗС і рэгулярных пасяджэнняў сумеснай беларуска-мангольскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій".

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Манголіяй устаноўлены 24 студзеня 1992 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі