Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Стд 2026

Пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў СНД пройдзе ў Мінску 29 студзеня

Пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў СНД пройдзе ў Мінску 29 студзеня
Фота з архiва

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці пад старшынствам Туркменістана адбудзецца ў Мінску 29 студзеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

Асноўным пытаннем сустрэчы стане прэзентацыя канцэпцыі старшынства Туркменістана ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2026 годзе і плана мерапрыемстваў па яе рэалізацыі.

Акрамя таго, на пасяджэнні плануецца разгледзець план работы Савета пастаянных прадстаўнікоў на бягучы год, праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД, пытанне аб рэалізацыі праекта "Развіццё статыстыкі СНД".

Плануецца, што ў пасяджэнні прыме ўдзел генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі