Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Aug 2020

Пасяджэнне Савета па прамысловай палітыцы ЕАЭС пройдзе восенню

Пасяджэнне Савета па прамысловай палітыцы ЕАЭС пройдзе восенню
У час сустрэчы. Фота ЕЭК

18 жніўня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета па прамысловай палітыцы Еўразійскага эканамічнага саюза пройдзе восенню. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі па выніках сустрэчы члена Калегіі (міністра) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Артака Камаляна і міністра прамысловасці і гандлю Расіі Дзяніса Мантурава.

Бакі абмеркавалі рэалізацыю міждзяржаўных праграм і праектаў у ЕАЭС, стварэнне сучаснай лічбавай і інавацыйнай прамысловай інфраструктуры, праекты імпартазамяшчэння. Пацверджана важнасць прыняцця новага стратэгічнага дакумента ў прамысловасці на сярэднетэрміновы перыяд - асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва да 2025 года. "Дакументам мы закладваем чатыры асноўныя стратэгічныя прыярытэты ў ЕАЭС: максімальнае задзейнічанне патэнцыялу агульнага рынку прампрадукцыі, сумесную работу на экспартных рынках, паглыбленне прамысловай інтэграцыі, інавацыйнае супрацоўніцтва і лічбавізацыю прамысловасці", - сказаў Артак Камалян.

На сустрэчы абмяркоўваўся таксама ход рэалізацыі Карты індустрыялізацыі Еўразійскага эканамічнага саюза, якая стане інструментам каардынацыі дзеянняў дзяржаў-членаў па пытаннях імпартазамяшчэння. Прадугледжваецца, што Карта індустрыялізацыі будзе адлюстроўваць імпартазалежныя тэхналагічныя напрамкі, імпартазамяшчальны прамысловы патэнцыял вытворцаў дзяржаў-членаў, ужо сфарміраваныя прамысловыя праекты і кааперацыйныя сувязі ў ЕАЭС. Гэта дасць магчымасць краінам пазбегнуць арганізацыі ў саюзе дубліруючых вытворчасцей і развіваць галіновую спецыялізацыю вытворцаў дзяржаў-членаў. Цяпер карта ўжо ўключае каля 180 буйных праектаў з аб'ёмам інвестыцый $200 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі