Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Май 2020

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе 29 мая ў фармаце відэаканферэнцыі

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе 29 мая ў фармаце відэаканферэнцыі
Фота з архiва

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе 29 мая ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Чакаецца, што кіраўнікі ўрадаў абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях эканамічнага ўзаемадзеяння ў СНД, а таксама разгледзяць шырокі спектр пытанняў па іншых напрамках дзейнасці, у тым ліку аб сумесных намаганнях краін Садружнасці па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі COVID-19.

Адным з ключавых дакументаў, што ўносяцца на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў, стане праект стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 года. У дакуменце адлюстраваны ўзгодненыя падыходы краін Садружнасці адносна мэт, асноўных задач, напрамкаў супрацоўніцтва і механізмаў міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы.

Таксама кіраўнікі ўрадаў плануюць падпісаць шэраг дакументаў, накіраваных на пашырэнне і паглыбленне ўзаемадзеяння ў транспартнай, будаўнічай, энергетычнай сферах, у галіне адукацыі, турызму, спорту, культуры, маладзёжнага супрацоўніцтва і забеспячэння бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі