Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Кст 2016

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе ў Мінску 28 кастрычніка

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе ў Мінску 28 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Выканкаме СНД.

На пасяджэнні плануецца разгледзець больш як 20 праектаў дакументаў, якія датычацца далейшага развіцця супрацоўніцтва па прыярытэтных напрамках дзейнасці Садружнасці. Чакаецца, што кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць ход рэалізацыі дагавора аб зоне свабоднага гандлю, прагноз вытворчасці і спажывання энергарэсурсаў краін СНД на перыяд да 2030 года, прыярытэтныя мерапрыемствы ў сферы гуманітарнага супрацоўніцтва на сярэднетэрміновую перспектыву. Акрамя таго, у праект парадку дня ўключаны пытанні, якія датычацца супрацоўніцтва ў горна-металургічнай галіне, аўтамабілебудаванні, у сферы процідзеяння вытворчасці і распаўсюджванню кантрафактнай прадукцыі, прававой асветы спажыўцоў, у павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў у галіне геадэзіі, картаграфіі, кадастру і дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

Будуць разгледжаны таксама дакументы, якія рэгламентуюць узаемадзеянне ў пабудове і развіцці інфармацыйнага грамадства, гідраметэаралагічнай дзейнасці, фарміраванні і развіцці рынку інтэлектуальнай уласнасці. Плануецца ўнесці змяненні ў шэраг раней прынятых дакументаў, а таксама разгедзець пытанні ў фінансава-эканамічнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі