Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Стд 2023

Пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і Расіі праходзіць у Мінску

Пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і Расіі праходзіць у Мінску

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі праходзіць 19 студзеня ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі бок на пасяджэнні ўзначаліў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік, расійскую дэлегацыю - кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў. Перад мерапрыемствам міністры правялі двухбаковую сустрэчу.

"На парадку дня пасяджэння калегій - інтэграцыйныя працэсы, міжрэгіянальныя кантакты, узгодненыя дзеянні ў сферы знешняй палітыкі", - паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

На пасяджэнні бакі абмяркуюць узаемадзеянне дыпламатычных ведамстваў па рэалізацыі палажэнняў Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2022-2023 гады, супрацоўніцтва ў галіне знешнепалітычнага планавання, каардынацыю дзеянняў адносна ЕС, НАТА і Савета Еўропы, сумесную работу ў АБСЕ.

"Асаблівая ўвага будзе ўдзелена супрацоўніцтву на шматбаковых пляцоўках у сферы кантролю над узбраеннямі, а таксама процідзеянню лініі Захаду на палітызацыю міжнародных арганізацый эканамічнай і праваабарончай накіраванасці", - расказалі напярэдадні ў Міністэрстве замежных спраў Расіі.

Раніцай з Сяргеем Лаўровым сустрэўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў у якасці вельмі пазітыўнага факта тое, што ў гандлёва-эканамічных адносінах з Расійскай Федэрацыяй дасягнуты баланс гандлю. "Нават крыху вышэй - сальда на карысць Беларусі. Гэта сведчыць аб тым, што тыя спробы нас задушыць, і Расію, і Беларусь, сёння фактычна праваліліся. Мы адназначна выстаім", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што за мінулы цяжкі 2022 год бакі вызначылі напрамкі, па якіх павінны рухацца для таго, каб ва ўсіх адносінах захаваць суверэнітэт дзвюх краін. "Вельмі актыўна рухаемся наперад у эканоміцы па імпартазамяшчэнні. Мы з Прэзідэнтам Пуціным практычна з гэтага любую сустрэчу пачынаем. Эканоміка - фундамент. Калі будзе ўсё нармальна ў нас у эканоміцы, усе астатнія пытанні мы вырашым", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца адносін міністэрстваў замежных спраў, Прэзідэнт падкрэсліў, што заўсёды называў іх узорнымі.

Паводле слоў Сяргея Лаўрова, на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам размова ішла аб узаемадзеянні па лініі МЗС дзвюх краін, правядзенні сумеснага пасяджэння калегій знешнепалітычных ведамстваў. Парадак дня сканцэнтраваны на выпрацоўцы дадатковых крокаў па рэалізацыі скаардынаванай лініі адносна дзеянняў, якія прадпрымаюць супраць Беларусі і Расіі НАТА і ЕС. У цэнтры ўвагі і каардынацыя дзеянняў у рамках ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі