Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Кст 2016

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе сёння ў Мінску

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе сёння ў Мінску. Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, на пасяджэнні будуць разгледжаны ключавыя пытанні інтэграцыйнага парадку дня ЕАЭС.

Усяго плануецца разгледзець 11 пытанняў. У прыватнасці, будуць абмеркаваны праект новага Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза, праект бюджэту саюза на 2017 год, ход работы па міжнароднай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі, асобныя аспекты гандлёвай палітыкі, у тым ліку прымяненне антыдэмпінгавых мер.

Таксама запланавана падпісанне пратакола аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння пагаднення аб рэалізацыі ў 2015-2016 гадах пілотнага праекта па ўвядзенні маркіроўкі тавараў ідэнтыфікацыйнымі знакамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі