Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Врс 2015

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета адбудзецца ў Гродне 8 верасня

7 верасня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета адбудзецца ў Гродне 8 верасня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Міністраў Беларусі.

Удзел у мерапрыемстве прыме прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

Як стала вядома БЕЛТА, парадак дня пасяджэння ўключае пытанні забеспячэння макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці ў рамках ЕАЭС, скаардынаванай прамысловай палітыкі, развіцця адносін з замежнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі, фарміравання адзінага рынку паслуг.

Прадугледжваецца падпісанне Пагаднення аб рэалізацыі ў 2015–2016 гадах пілотнага праекта па ўвядзенні маркіроўкі тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі па таварнай пазіцыі "Прадметы адзення, аксесуары да адзення і іншыя вырабы з натуральнага футра" і Пагаднення аб каардынацыі дзеянняў па абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

Таксама запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі