Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Ліс 2020

Пасяджэнне беларуска-казахстанскага дзелавога савета 24 лістапада пройдзе ў рэжыме анлайн

Пасяджэнне беларуска-казахстанскага дзелавога савета 24 лістапада пройдзе ў рэжыме анлайн
Фота з архiва

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне беларуска-казахстанскага дзелавога савета 24 лістапада пройдзе ў рэжыме анлайн. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве Беларусі ў Казахстане.

"У ходзе мерапрыемства плануецца абмеркаваць стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, абмяняцца вопытам работы ва ўмовах пандэміі і пераадолення крызісных з'яў, а таксама намеціць шляхі ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву", - паведамілі ў беларускай загранустанове.

Сустрэча адбудзецца пад эгідай Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і знешнегандлёвай палаты Казахстана. Пасяджэнне адкрыюць старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч і старшыня праўлення Знешнегандлёвай палаты Казахстана Аян Ерэнаў. У мерапрыемстве плануюць прыняць удзел пасол Беларусі ў Казахстане Павел Уцюпін і пасол Казахстана ў Беларусі Аскар Бейсенбаеў, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дзелавых колаў дзвюх краін.

Прадстаўнікі беларускіх і казахстанскіх прадпрыемстваў і арганізацый у час анлайн-пасяджэння змогуць звярнуцца да спікераў, задаць пытанні і абмяняцца думкамі.

Беларуска-казахстанскія адносіны маюць стратэгічны характар. Яны заснаваны на ўзаемным даверы і павазе. Асноўным дакументам, які вызначае прыярытэтныя напрамкі двухбаковых намаганняў па развіцці міждзяржаўных адносін, з'яўляецца дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан аб дружбе і супрацоўніцтве, падпісаны ў Мінску 17 студзеня 1996 года. Усяго паміж дзвюма краінамі дзейнічае больш за 80 міжнародных дагавораў. Дынамічна развіваецца двухбаковы дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях, міжпарламенцкае і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі