Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Apr 2015

Пашырэнне палітычнага дыялогу Беларусі і ААЭ абмяркоўвалася на кансультацыях у Абу-Дабі

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашырэнне палітычнага дыялогу Беларусі і ААЭ на высокім узроўні абмяркоўвалася сёння ў Абу-Дабі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства па выніках першага раўнду палітычных кансультацый з Міністэрствам замежных спраў ААЭ.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, эмірацкую - памочнік міністра (у рангу намесніка міністра) замежных спраў Ахмед аль-Джарман.

"Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця двухбаковых адносін, уключаючы пашырэнне палітычнага дыялогу на высокім узроўні, нарошчванне тавараабароту, падрыхтоўку да правядзення трэцяга пасяджэння сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і ААЭ", - адзначылі ў беларускім МЗС.

Сярод закранутых на кансультацыях тэм былі таксама абмен візітамі дзелавых колаў, удасканаленне дагаворна-прававой базы, супрацоўніцтва ў галіне навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры, узаемадзеянне на міжнароднай арэне, рэгіянальная праблематыка.

"Па выніках кансультацый кіраўнікі дэлегацый адзначылі супадзенне або блізкасць пазіцый па абмеркаваных пытаннях", - падкрэслілі ў прэс-службе МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі