Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Чэр 2015

Парламенты Беларусі і Сербіі распрацуюць дарожную карту супрацоўніцтва

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі і сербскі бакі дамовіліся, што распрацуюць і падпішуць дарожную карту супрацоўніцтва парламентаў дзвюх краін, паведаміў сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч пасля цырымоніі падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве паміж парламентамі дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што перагаворы з сербскім бокам былі вельмі паспяховымі. "Нашы міжпарламенцкія камісіі вельмі сур'ёзна папрацуюць над напаўненнем пагаднення, якое мы сёння падпісалі, зробяць своеасаблівую дарожную карту, якую можна будзе падпісаць кіраўнікам парламентаў пры наступнай сустрэчы. Яна плануецца ў Бялградзе", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі. Ён таксама нагадаў, што групу па супрацоўніцтве з сербскімі калегамі ў беларускім парламенце ўзначальвае вопытны дыпламат - старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Уладзімір Сянько.

"Мы ўдзялілі шмат увагі развіццю дагаворна-прававой базы", - таксама падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Ён растлумачыў, што размова ідзе, у тым ліку, аб заканадаўчым забеспячэнні двухбаковага супрацоўніцтва. Патрэбнасць у гэтым узнікла таму, што адносіны дзвюх краін выходзяць на новы ўзровень. Забеспячэнне абароны інвестыцый у гэтым плане вельмі актуальна. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што парламенты павінны садзейнічаць эканамічнаму супрацоўніцтву. Акрамя таго, трэба развіваць і палітычныя, міжпарламенцкія кантакты.

Таксама для Савета Рэспублікі як палаты рэгіянальнага прадстаўніцтва важна, што на перагаворах з сербскімі калегамі закраналася і тэма міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. "Мы агаварылі некаторыя дэталі і нюансы ў частцы кампетэнцыі пагадненняў, якія будуць фарміравацца на ўзроўні рэгіёнаў", - растлумачыў Міхаіл Мясніковіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі