У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Кст 2017

Парламенты Беларусі і Азербайджана маюць намер актыўней напрацоўваць перспектыўны парадак дня для дзвюх краін

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенты Беларусі і Азербайджана маюць намер актыўней напрацоўваць перспектыўны парадак дня развіцця адносін дзвюх краін. Аб гэтым сёння карэспандэнту БЕЛТА заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч па выніках візіту ў Мінск азербайджанскай парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Мілі Меджліса Актаем Асадавым.

Міхаіл Мясніковіч ацэньвае гэты візіт як вельмі паспяховы. "Мы абмеркавалі ўсе пытанні. І самае галоўнае - намецілі добрую перспектыву, - адзначыў спікер. - Парламенты павінны напрацоўваць перспектыўны парадак дня. Ён заключаецца, у першую чаргу, у эканамічнай бяспецы". Для гэтага плануецца падключыць навуковыя сілы, інтэлектуальны патэнцыял дзвюх дзяржаў і сумесна выходзіць на выключна новыя праекты. Яны будуць рэалізоўвацца ў двухбаковых адносінах, у міжнародных арганізацыях або ініцыятывах, такіх як "Адзін пояс і адзін шлях". Праекты будуць датычыцца таксама ўдзелу ў міжнародных перавозках, у тым ліку транспартнага калідора "Поўнач-Поўдзень", высокіх тэхналогій, вытворчасці.

Старшыня Савета Рэспублікі нагадаў аб пазіцыях па міжпарламенцкім супрацоўніцтве, якія абазначыў кіраўнік беларускай дзяржавы ў час сённяшняй сустрэчы з Актаем Асадавым: Беларусь хацела б бачыць канкрэтную, канструктыўную работу міжнародных парламенцкіх арганізацый. "У тым ліку і па вызначаным маніторынгу рашэнняў, прынятых на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, урадаў, асобных міністэрстваў і ведамстваў. Гэта будзе садзейнічаць таму, каб прынятыя рашэнні былі рэалізаваны", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Візіт парламенцкай дэлегацыі Азербайджана ў Беларусь праходзіў 10-13 кастрычніка. За гэты час парламентарыі паспелі правесці перагаворы са спікерамі Нацыянальнага сходу, прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым. Бакі абмеркавалі пытанні адносна развіцця міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, а таксама іншыя тэмы, якія маюць узаемны інтарэс .

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс