Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Кст 2017

Парламенты Беларусі і Азербайджана дамовіліся аб стварэнні навуковага фонду

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенты Беларусі і Азербайджана дамовіліся аб стварэнні навуковага фонду, паведаміў сёння журналістам старшыня Мілі Меджліса Актай Асадаў па выніках перагавораў са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі дамовіліся аб стварэнні навуковага фонду парламенцкіх структур. На гэтым будзе задзейнічана спецыяльная рабочая група, да стварэння фонду падключаць і акадэміі навук дзвюх краін. Акрамя таго, парламентарыі абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў турыстычнай сферы, перспектывы адносін паміж рэгіёнамі, да якіх належаць краіны. Мінск і Баку, паводле слоў Актая Асадава, маюць намер садзейнічаць таму, каб яны выходзілі на новы ўзровень.

Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч адзначыў давернасць і адкрытасць сённяшняй сустрэчы, на якой разглядаліся важныя пытанні, што ўяўляюць узаемны інтарэс. Спікер падзякаваў парламентарыям Азербайджана за актыўную падтрымку беларускага боку на міжнародных пляцоўках. У якасці прыкладу ён прывёў іх галасаванне па праекце даклада ПАСЕ "Сітуацыя ў Беларусі" ў чэрвені. Дэлегацыя Азербайджана падтрымлівала пазіцыю Беларусі ў Міжпарламенцкай асамблеі "Усходняга партнёрства" ЕЎРАНЕСТ, на сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якая праходзіла ў Мінску ў ліпені. Азербайджанскія парламентарыі сталі суаўтарамі беларускай рэзалюцыі "Распрацоўка своечасовых і эфектыўных заканадаўчых, нарматыўных, адміністрацыйных мер рэагавання на з'яўленне новых псіхаактыўных рэчываў".

Парламенцкая дэлегацыя Азербайджана на чале са старшынёй Мілі Меджліса Актаем Асадавым прыбыла ў Беларусь 10 кастрычніка. У праграме візіту, які прадоўжыцца да 13 кастрычніка, сустрэчы з кіраўніцтвам беларускага парламента, прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым. Бакі абмяркоўваюць пытанні, што датычацца развіцця міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, а таксама іншыя, што ўяўляюць узаемны інтарэс. Плануецца, што азербайджанскія парламентарыі наведаюць шэраг прамысловых прадпрыемстваў, а таксама Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі