Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Кст 2017

Парламенцкія слуханні па тэме адукацыі плануецца правесці ў Беларусі

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне парламенцкіх слуханняў на тэму "Нацыянальная сістэма адукацыі: стан і шляхі ўдасканалення заканадаўчага рэгулявання" плануецца ў Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Чакаецца, што пытанне аб правядзенні парламенцкіх слуханняў будзе разгледжана 25 кастрычніка на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў і ў гэты ж дзень будзе вынесена на разгляд дэпутатамі ў Авальнай зале.

Як паведамлялася, на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў у канцы верасня спікер Уладзімір Андрэйчанка папрасіў дэпутатаў вызначыцца з тэматыкай парламенцкіх слуханняў. На думку спікера, для павышэння якасці законапраектнай дзейнасці трэба выкарыстоўваць усе формы работы.

Прапановы па тэмах парламенцкіх слуханняў сярод іншых уносілі: камісія па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі - аб удасканаленні энергетычнай галіны краіны; камісія па эканамічнай палітыцы і па міжнародных справах - аб прыцягненні ў Беларусь інвестыцый і павышэнні яе інвестыцыйнай прывабнасці ў цэлым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі