У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Лют 2020

Парламенцкія слуханні да 75-годдзя Вялікай Перамогі плануецца правесці ў Беларусі ў красавіку

Парламенцкія слуханні да 75-годдзя Вялікай Перамогі плануецца правесці ў Беларусі ў красавіку
Фота з архiва

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкія слуханні на тэму "75-годдзе Вялікай Перамогі: гістарычная памяць і патрыятызм - важнейшыя маральныя арыенціры беларускага грамадства і дзяржавы, фактары кансалідацыі ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз" плануецца правесці ў красавіку. Такое рашэнне прынята сёння Саветам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генадзь Давыдзька

"У знакавы год 75-годдзя Вялікай Перамогі, ва ўмовах нарастання спроб перапісаць гісторыю, прыменшыць ролю савецкага народа ў перамозе над фашызмам, ускласці на Савецкі Саюз адказнасць нараўне з нацыстамі за развязванне вайны ўяўляецца неабходным выказаць на парламенцкім узроўні пазіцыю беларускага народа адносна недапушчальнасці скажэння гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, звярнуць увагу на пытанні далейшага ўвекавечання ратнага подзвігу старэйшага пакалення і фарміравання ў моладзі маральна-патрыятычнага стрыжня, заснаванага на любові да Айчыны і павазе да гістарычнай спадчыны", - сказаў старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька.

Адкрытыя парламенцкія слуханні прапануецца правесці ў час вясенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікоў дзяржорганаў, грамадскасці, асноўных канфесій, дыпламатычнага корпуса, міжнародных арганізацый. Плануецца абмеркаваць пытанні сацыяльнай абароны ветэранаў і прыраўнаваных да іх асоб, выхавання моладзі ў кантэксце зберажэння гістарычнай памяці, умацавання маральных асноў грамадства і дзяржавы, увекавечання гераічнага подзвігу беларускага народа і выканання рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па святкаванні Вялікай Перамогі. Па выніках слуханняў прапануецца прыняць рэзалюцыю і рэкамендацыі.

Як падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, пытанне захавання гістарычнай праўды сёння стаіць востра як ніколі. "Час, сапраўды, цяпер няпросты, узрыванебяспечны. Вы бачыце, якое стаўленне да Вялікай Айчыннай вайны, да Перамогі савецкага народа, таму ўсе гэтыя пытанні, несумненна, трэба абмяркоўваць, - сказаў ён. - Праўда бывае адна, а сёння вынікі вайны перапісваюцца дзеля нечых інтарэсаў. Перапісванне гісторыі - гэта вельмі небяспечна. І мы павінны захаваць гэту гістарычную праўду, абараніць яе".

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч заявіла, што ў сучасных умовах наспела неабходнасць стварыць рэспубліканскі электронны дапаўняемы рэсурс "Беларусь памятае" на аснове гісторыка-дакументальных кніг "Памяць". "75 гадоў - гэта знакавая дата. Нашы бацькі і дзяды заваявалі перамогу для ўсяго свету. Уклад беларускага народа велізарны. Трэба і далей захоўваць гэту памяць і на яе аснове ўмацоўваць стрыжань нашай нацыі", - рэзюмавала яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс