У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Жнв 2017

Парламенцкія дэлегацыі Польшчы і Судана плануюць наведаць Беларусь у канцы жніўня

Валерый Варанецкі. Фота Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкія дэлегацыі Польшчы і Судана плануюць наведаць Беларусь у канцы жніўня - пачатку верасня. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі.

Старшыня камісіі расказаў, што папярэднія даты візіту польскіх парламентарыяў на чале з віцэ-спікерам Сейма Рышардам Цярлецкім - з 30 жніўня па 1 верасня. Чакаецца, што, акрамя Мінска, замежныя госці пабываюць і ў Гродзенскай вобласці.

Што датычыцца дэлегацыі Судана на чале са старшынёй Нацыянальнай асамблеі гэтай краіны Ібрагімам Амерам, тэрміны візіту - з 28 па 31 жніўня. У праграме знаходжання - сустрэчы з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі Нацбанка, Мінсельгасхарча, Мінпрама, БелГПП, Міністэрства энергетыкі, канцэрна "Белнафтахім".

Са старшынёй Нацыянальнай асамблеі Судана правядуць перагаворы старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Чакаецца падпісанне мемарандума аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве дзвюх краін.

Акрамя таго, намечана наведванне прадпрыемстваў МТЗ, МАЗ, БелАЗ і некаторыя іншыя мерапрыемствы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс