Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Jun 2019

Парламенцкая дэлегацыя Польшчы наведае з рабочым візітам Беларусь 6-7 чэрвеня

Парламенцкая дэлегацыя Польшчы наведае з рабочым візітам Беларусь 6-7 чэрвеня

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочы візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Польшчы на чале з маршалкам Сената Станіславам Карчэўскім пройдзе 6-7 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
 
З дэлегацыяй з Польшчы сустрэнецца старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Спікеры таксама прымуць удзел у мерапрыемствах беларуска-польскага эканамічнага форуму "Добрасуседства-2019".
 
"Упершыню форум пройдзе на некалькіх пляцоўках і ахопіць прыярытэтныя напрамкі двухбаковага партнёрства: міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, лагістычныя паслугі, інфармацыйныя тэхналогіі. Традыцыйна дзелавыя колы дзвюх краін правядуць у Мінску кантактна-кааперацыйную біржу. На базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта беларускія і польскія спецыялісты абмяркуюць перспектывы ўзаемадзеяння ў сферы навукі і адукацыі. Асобна ў Гродне будзе арганізавана абмеркаванне беларуска-польскіх трансгранічных праектаў", - расказалі ў Савеце Рэспублікі.
 
Міхаіл Мясніковіч і Станіслаў Карчэўскі 6 чэрвеня наведаюць Гродна, дзе сустрэнуцца з удзельнікамі форуму, а таксама прадстаўнікамі Гродзенскага і Брэсцкага аблвыканкамаў і абласных Саветаў дэпутатаў. На наступны дзень спікеры выступяць на пленарным пасяджэнні форуму ў Мінску.
 
"У час перагавораў будуць разгледжаны перспектывы ўмацавання беларуска-польскага супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу бакі ўдзеляць ходу рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў Польшчу на чале з Міхаілам Мясніковічам у лютым 2019 года", - адзначылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі