Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Снж 2016

Парламенцкая дэлегацыя на чале з маршалам сената Польшчы наведае 4-6 снежня Беларусь

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Польшчы на чале з маршалам сената Станіславам Карчэўскім па запрашэнні Савета Рэспублікі наведае 4-6 снежня з рабочым візітам Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы кіраўніка дэлегацыі са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Запланавана таксама наведванне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, удзел Станіслава Карчэўскага ў пасяджэнні сесіі Савета Рэспублікі.

Акрамя таго, маршал сената Польшчы сустрэнецца са студэнтамі і выкладчыкамі філалагічнага факультэта БДУ, прадстаўнікамі сярэдніх школ Мінска, у якіх вывучаецца польская мова, наведае Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і палацава-паркавы ансамбль музея-запаведніка "Нясвіж".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі