Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Крс 2019

Парламенцкая дэлегацыя Францыі наведае Мінск 15-19 красавіка

Парламенцкая дэлегацыя Францыі наведае Мінск 15-19 красавіка

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Францыі наведае з рабочым візітам Мінск 15-19 красавіка. Яе ўзначаліць намеснік старшыні Камісіі Сената па фінансах, старшыня групы дружбы "Францыя-Беларусь" Шарль Генэ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Французскія парламентарыі сустрэнуцца са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам і беларускімі сенатарамі з міжпарламенцкай камісіі. Запланаваны сустрэчы дэлегацыі з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў, Канстытуцыйнага суда, Парка высокіх тэхналогій. Парламентарыі Сената Францыі наведаюць ААТ "БелАЗ", сустрэнуцца з мясцовымі ўладамі Мінскай і Гродзенскай абласцей.

Візіт адбудзецца па запрашэнні беларускага боку і будзе садзейнічаць рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з прэзідэнтам Сената Францыі Жэрарам Ларшэ ў лістападзе 2018 года.

Як паведамлялася, у 2018 годзе ўпершыню ў гісторыі беларуска-французскіх адносін былі створаны рабочая група па супрацоўніцтве з Францыяй у Савеце Рэспублікі і група дружбы "Францыя-Беларусь" у Сенаце Францыі. Дзейнасць груп накіравана на пашырэнне супрацоўніцтва пабрацімскіх гарадоў Беларусі і Францыі, устанаўленне прамых кантактаў паміж дзелавымі коламі, развіццё двухбаковых адносін у інвестыцыйнай, сельскагаспадарчай, экалагічнай і іншых сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі