Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Снж 2018

Парламенцкая дэлегацыя Францыі наведае Беларусь у 2019 годзе

Парламенцкая дэлегацыя Францыі наведае Беларусь у 2019 годзе

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя на чале з кіраўніком групы дружбы "Францыя - Беларусь" Сената Шарлем Генэ наведае з візітам Мінск у 2019 годзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Беларускія і французскія парламентарыі плануюць абмеркаваць шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. "Асаблівая ўвага будзе ўдзелена ўмацаванню міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і ролі парламенцкага вымярэння ў пашырэнні гандлёва-эканамічных сувязей і інвестыцыйнага партнёрства паміж краінамі", - адзначылі ў прэс-службе.

Візіт адбудзецца па запрашэнні беларускага боку і будзе садзейнічаць рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з прэзідэнтам Сената Францыі Жэрарам Ларшэ ў лістападзе 2018 года, нагадалі ў Савеце Рэспублікі.

Як паведамлялася, у 2018 годзе ўпершыню ў гісторыі беларуска-французскіх адносін былі створаны рабочая група па супрацоўніцтве з Францыяй у Савеце Рэспублікі і група дружбы "Францыя-Беларусь" у Сенаце Францыі. Дзейнасць груп накіравана на пашырэнне супрацоўніцтва пабрацімскіх гарадоў Беларусі і Францыі, устанаўленне прамых кантактаў паміж дзелавымі коламі, развіццё двухбаковых адносін у інвестыцыйнай, сельскагаспадарчай, экалагічнай і іншых сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі