Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Жнв 2015

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі плануе наведаць Індыю ў 2016 годзе

19 жніўня, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Беларусі плануе наведаць Індыю ў 2016 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Маноджам Кумарам Бхарці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка нагадаў, што раней беларускі парламент атрымаў запрашэнне ад індыйскага боку зрабіць візіт, і падзякаваў паслу за гэту прапанову. "Думаю, што ў 2016 годзе візіт адбудзецца", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Акрамя таго, спікер падзякаваў індыйскаму паслу, місія якога ў Беларусі завяршаецца ў бліжэйшы час, за вялікі ўклад у развіццё адносін дзвюх краін. Уклад Маноджа Кумара Бхарці дапамог зрабіць адносіны Беларусі і Індыі трывалымі і доўгатэрміновымі, падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён таксама нагадаў аб такіх знакавых падзеях, як нядаўні візіт Прэзідэнта Індыі ў Беларусь, у ходзе якога былі падпісаны важныя дакументы. Вялікую ролю ў развіцці двухбаковых адносін адыграў візіт прэм'ер-міністра Беларусі ў Індыю ў 2012 годзе і візіт спікера Народнай палаты Індыі ў Беларусь у 2013 годзе. Акрамя гэтага, значным стала прызнанне Індыяй рыначнага статусу Беларусі. У 2014 годзе тавараабарот склаў больш за $400 млн, а ў першай палавіне 2015 года - звыш $236 млн. Аснова беларускага экспарту ў Індыю - гэта калійныя ўгнаенні. Уладзімір Андрэйчанка ўпэўнены, што патэнцыял развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва далёка не вычарпаны, напрыклад, Беларусь можа быць зацікаўлена ў пастаўках загатовак для вытворчасці абутку з Індыі, а таксама скураной сыравіны.

У сваю чаргу індыйскі пасол падзякаваў Уладзіміру Андрэйчанку за пазітыўную ацэнку сваёй работы. Ён падкрэсліў, што за чатыры гады сваёй місіі ў Беларусі вырас як у асабістым, так і прафесійным плане.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі