Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Лют 2019

Парламентарыі Беларусі і Расіі маюць намер выступаць з агульнай пазіцыяй на міжнародных пляцоўках

Парламентарыі Беларусі і Расіі маюць намер выступаць з агульнай пазіцыяй на міжнародных пляцоўках

28 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларускія і расійскія парламентарыі будуць выпрацоўваць узгодненыя пазіцыі па актуальных пытаннях на міжнародных парламенцкіх пляцоўках. Рашэнне аб гэтым прынята на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі, якое адбылося сёння ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.

"Дэпутатам была прадстаўлена інфармацыя аб ходзе рэалізацыі праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2018-2019 гады, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Парламентарыі адзначылі важную ролю выканання гэтай праграмы ва ўмацаванні беларуска-расійскага саюзніцтва. У мэтах умацавання пазіцый Саюзнай дзяржавы на міжнароднай арэне дэпутаты прынялі рашэнне ўдзяляць пільную ўвагу ўзгадненню пазіцый парламенцкіх дэлегацый Беларусі і Расіі пры правядзенні міжнародных парламенцкіх мерапрыемстваў па актуальных пытаннях парадку дня".

На пасяджэнні былі разгледжаны таксама пытанні падрыхтоўкі ўдзелу дэлегацый Парламенцкага сходу ў рабоце 140-й асамблеі Міжпарламенцкага саюза і 35-й сесіі Асамблеі Лацінаамерыканскага парламента. "Дэпутаты прапанавалі сумесна з Парламенцкай асамблеяй АДКБ абмеркаваць ролю парламенцкай дыпламатыі ў вырашэнні актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня на парламенцкіх слуханнях, - дадалі ў прэс-службе. - Члены Камісіі Парламенцкага сходу па пытаннях знешняй палітыкі вырашылі звярнуцца ў Савет Парламенцкага сходу з прапановай аб правядзенні парламенцкіх слуханняў у чэрвені 2019 года ў Санкт-Пецярбургу".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі