Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Снж 2018

Парламентарыі Беларусі і Чэхіі бачаць значны патэнцыял развіцця двухбаковых адносін

Парламентарыі Беларусі і Чэхіі бачаць значны патэнцыял развіцця двухбаковых адносін

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламентарыі Беларусі і Чэхіі бачаць значны патэнцыял развіцця двухбаковых адносін. Чэшскі бок лічыць, што цяпер спрыяльны час для развіцця супрацоўніцтва. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслава Пірштука з дэпутатам Палаты дэпутатаў парламента Чэхіі, кіраўніком чэшска-беларускай міжпарламенцкай групы дружбы Даніэлем Паўласам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Баляслаў Пірштук адзначыў, што парламенцкія адносіны дзвюх краін набываюць пазітыўны і дынамічны характар, у тым ліку на міжнародных пляцоўках. "Ёсць добры патэнцыял, які мы можам рэалізаваць на ўзроўні парламенцкіх структур", - сказаў віцэ-спікер і прапанаваў у сувязі з гэтым вярнуцца да тэмы падпісання рамачнага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж парламентамі.

Ён дадаў, што Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Віцэ-спікер таксама звярнуў увагу, што ва ўзаемным тавараабароце дзвюх краін вялікую ўдзельную вагу займаюць паслугі, у тым ліку ў сферы высокіх тэхналогій. Баляслаў Пірштук перакананы, што гэту тэндэнцыю можна замацаваць, улічваючы вялікі патэнцыял Беларусі ў IT.

Даніэль Паўлас у сваю чаргу падкрэсліў, што настаў спрыяльны час для паляпшэння двухбаковых адносін. Ён упэўнены, што Беларусь і Чэхія могуць стаць прыкладам супрацоўніцтва для іншых краін. У якасці прыярытэтных напрамкаў ён назваў эканоміку, сацыяльную сферу, спорт, турызм і іншыя.

На сустрэчы абмяркоўваліся магчымасці для стварэння сумесных вытворчасцей, прадукцыя якіх будзе пастаўляцца на рынкі краін ЕАЭС. Беларускі бок выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве ў энергетыцы, прамысловасці і ў сферы транспарту. Закраналася тэма пашырэння міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, развіцця дагаворна-прававой базы, у тым ліку ў сферы інвестыцый, навуцы і тэхналогіях, культуры. Беларускія парламентарыі запрасілі чэшскіх калег на канферэнцыю Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ, якая пройдзе вясной 2019 года ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі