Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Сак 2020

Парламент рыхтуе прапановы па змякчэнні ўплыву каранавіруса на эканоміку

Парламент рыхтуе прапановы па змякчэнні ўплыву каранавіруса на эканоміку
Андрэй Савіных. Фота з архiва

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты да канца тыдня абагульняць прапановы дзелавых саюзаў і зацікаўленых ведамстваў аб мерах, накіраваных на ўстараненне негатыўнага ўплыву каранавіруса на экспартныя галіны Беларусі, і накіруюць іх у Савет Міністраў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы будзем сёння разглядаць пытанне аб уплыве каранавіруса. Ад міністэрстваў, ведамстваў і, галоўнае, ад саюзаў прадпрымальнікаў да нас паступаюць прапановы. Мы бачым, якія сектары больш за ўсё закрануты эпідэміяй. Мы бачым таксама, што асноўны масіў прапаноў знаходзіцца ў кампетэнцыі выканаўчай улады і Савета Міністраў. Таму мы да канца тыдня абагульнім гэту інфармацыю і перададзім у Савет Міністраў для прыняцця мер", - сказаў Андрэй Савіных.

Гаворачы аб тым, якія галіны найбольш пацярпелі ад каранавіруса, парламентарый адзначыў, што перш за ўсё гэта турыстычны сектар. "Акрамя таго, удар прыйшоўся на авіязносіны, пасажырскія чыгуначныя перавозкі, гасцінічны і рэстаранны сектар. І, па вялікім рахунку, мы бачым цяпер ужо націск на сектар забаў, - заявіў ён. - У гэтым выпадку прапановы бізнесу мы лічым першаснымі. Людзі на месцах, якія сутыкаюцца з гэтым на практыцы, мне здаецца, лепш за іншых разумеюць, што можна зрабіць для таго, каб аблягчыць сітуацыю. Другое пытанне - магчымасці ўрада таксама не бязмежныя, і таму нам давядзецца тут шукаць разумны і ўзважаны кампраміс".

Андрэй Савіных асабліва падкрэсліў, што бізнес прадстаўляе прапановы выхаду з сітуацыі, а не просіць грошай. "Прадпрыемствы просяць адтэрміноўкі па падатковых плацяжах, па арэнднай плаце, просяць зніжэння кошту крэдытаў - гэта прапановы, якія паступаюць з вельмі многіх крыніц. Ёсць яшчэ шэраг, але ў іх ужо трэба разбірацца больш дэталёва", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі