Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Крс 2017

Парашэнка запрасіў Лукашэнку зрабіць летам афіцыйны візіт ва Украіну

26 красавіка, Ляскавічы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка запрасіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку зрабіць летам афіцыйны візіт ва Украіну. Аб гэтым кіраўнік украінскай дзяржавы заявіў сёння журналістам па выніках перагавораў з беларускім лідарам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Пятра Парашэнкі, цяпер беларускаму і ўкраінскаму бакам трэба будзе распрацаваць парадак дня і падрыхтаваць неабходныя дакументы, падпісанне якіх будзе садзейнічаць пашырэнню супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.

У сваю чаргу Прэзідэнт Беларусі расказаў, што ў час перагавораў дасягнута дамоўленасць актывізаваць работу міжурадавай камісіі. "Тут давядзецца вельмі шмат папрацаваць спецыялістам і экспертам, таму што летам мы маем намер у Кіеве правесці чарговую сустрэчу, на якой прымем рашэнне па тых пытаннях, па якіх намечаны планы", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі