Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Чэр 2020

Пандэмія, парад і сітуацыя ў эканоміцы - адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Пуціным

Пандэмія, парад і сітуацыя ў эканоміцы - адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Пуціным
Фота з архiва

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пра яе падрабязнасці журналістам расказала прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу цяпер апярэдзіць вашы пытанні. Гаворкі пра газпрамаўскі банк у час размовы не вялося. Гэта тэма не абмяркоўвалася", - сказала прэс-сакратар.

Паводле яе слоў, размова датычылася трох асноўных тэм. "Першая - гэта пандэмія. Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмеркавалі сітуацыю з каранавірусам у Расіі і Беларусі, яе развіццё і процідзеянне", - адзначыла Наталля Эйсмант.

У прыватнасці, Уладзімір Пуцін расказаў пра новае лякарства, якое ў Расіі атрымалі на аснове японскіх прэпаратаў. "Гэта сапраўды зусім новы прэпарат і, як было адзначана, ён эфектыўны і ўжо добра працуе. У сувязі з гэтым Уладзімір Пуцін прапанаваў пры неабходнасці ў патрэбным аб'ёме скарыстацца гэтым прэпаратам у Беларусі. Як адзначыў, Прэзідэнт Беларусі, лякарства будзе закуплена ў неабходным аб'ёме і будзе выкарыстоўвацца пры лячэнні", - адзначыла прэс-сакратар.

Другая тэма - парад, які на наступным тыдні пройдзе ў Маскве. "Уладзімір Пуцін запрасіў свайго беларускага калегу на парад. Аляксандр Лукашэнка прыме ў ім удзел. На трыбунах ён будзе разам са сваімі сынамі. Як адзначыў прэзідэнт Расіі, Аляксандра Лукашэнку і яго сям'ю 24 чэрвеня на парадзе ў Маскве чакаюць", - расказала Наталля Эйсмант.

Паводле яе слоў, трэцяя важная тэма, якая гучала ў час размовы, - гэта сітуацыя ў эканоміцы. "Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі далейшыя перспектывы і кантакты. У прыватнасці, дамовіліся сустрэцца і абмеркаваць тыя пытанні, якія сёння стаяць на парадку дня. Інакш кажучы, прадоўжыць размову ў Маскве", - заявіла прэс-сакратар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі