Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Май 2025

Палітыка і гандаль. Беларусь і Лаос маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва

Палітыка і гандаль. Беларусь і Лаос маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва
Уладзімір Баравікоў і Майтхонг Тхаммавонгса. Фота МЗС

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рамках рабочага візіту ў г.В'енцьян Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве Уладзімір Баравікоў сустрэўся 5 мая з намеснікам міністра замежных спраў Лаоса Майтхонгам Тхаммавонгса. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі супрацоўніцтва ў палітычнай, гадлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай сферах, разгледзелі ход рэалізацыі дасягнутых раней дамоўленасцей. Яны адзначылі зацікаўленасць у пашырэнні "народнай дыпламатыі", што адыгрывае важную ролю ва ўмацаванні міждзяржаўных сувязей.

Адбыліся таксама асобныя сустрэчы пасла з міністрам унутраных спраў Лаоса Вілайвонгам Буддакхамам, міністрам фінансаў Лаоса Сантыпхабам Пхомвіханам, намеснікам міністра энергетыкі і шахт Лаоса Чансавенгам Бунгнонгам, у ходзе якіх разгледзелі шырокі спектр пытанняў па развіцці супрацоўніцтва ў профільных галінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі