У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Жнв 2017

Пакістан пацвярджае зацікаўленасць развіваць адносіны з Беларуссю пры новым складзе Кабінета Міністраў

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Ермаловіч і намеснік міністра замежных спраў Пакістана Захір Аслам Джанджуа сёння ў час сустрэчы ў Ісламабадзе пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць краін у развіцці палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічных адносін ва ўмовах сфарміраванага ў Пакістане новага складу Кабінета Міністраў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускім дыппрадстаўніцтве.

"Абазначана разуменне важнасці прадаўжэння беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва і вываду яго на якасна новы ўзровень з улікам пазітыўнага багажу, напрацаванага за апошнія гады ў час праведзеных візітаў на вышэйшым узроўні", - расказалі ў пасольстве.

На сустрэчы абмяркоўваліся бягучыя пытанні ўзаемадзеяння паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін, меры па развіцці дагаворна-прававой базы, графік візітаў на розных узроўнях.

"Для падтрымання пазітыўнай дынамікі двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін абмеркаваны тэрміны і парадак дня пятага пасяджэння сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама рабочых груп па прамысловай кааперацыі і пытаннях сельскай гаспадаркі", - дадалі ў дыппрадстаўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс