Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Крс 2021

Пакет прапаноў па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расіі ў высокай ступені гатоўнасці - Галоўчанка

Пакет прапаноў па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расіі ў высокай ступені гатоўнасці - Галоўчанка

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакет прапаноў па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расіі ў высокай ступені гатоўнасці. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, якая прайшла ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэма інтэграцыі ў эканамічнай сферы - прыярытэтнае пытанне двухбаковага парадку дня. Сумеснымі намаганнямі нашых экспертаў выпрацаваны прапановы па паглыбленні эканамічнай інтэграцыі. Гэты пакет фармальна мае высокую ступень гатоўнасці. Але ёсць пытанні, па якіх пакуль не дасягнуты кансэнсус у сутнасным плане. У асноўным гэта пытанні, якія маюць практычную значнасць для выраўноўвання ўмоў гаспадарання нашых эканамічных агентаў. Гэтыя пытанні складаныя, адчувальныя, але і абыходзіць іх бессэнсоўна, таму што, не знайшоўшы развязак па іх, мы не зможам выбудаваць па-сапраўднаму саюзную эканоміку і рэальны інтэграцыйны праект", - сказаў Раман Галоўчанка.

Міхаіл Мішусцін звярнуў увагу, што інтэграцыйнае ўзаемадзеянне ў Саюзнай дзяржаве сёння падрабязна абмяркоўвалася на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. "Абсалютна ўпэўнены, што мы зможам нарошчваць інтэграцыйнае ўзаемадзеянне і выкарыстоўваць яго магчымасці для развіцця нашых эканомік. Асабліва важна наша ўзаемадзеянне ў перыяд пандэміі. Мы аказваем адзін аднаму дапамогу. У Беларусі запушчана вытворчасць расійскай вакцыны "Спадарожнік V", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі